Выдатная нагода па ДЗЯКУЙ!!!)

Написано Елена Бай

На тыдні да нас завітала добрая навіна! Плот, які з-пад ўмелага пэндзля майстра і плотам  назваць складана, узяў Гран-пры на Пятым фестывалі беларускамоўнай рэкламы AD.NAK! ў катэгорыі «Графічны і камунікацыйны дызайн» у намінацыі «Стрыт-арт»! А яшчэ 2-е месца ў намінацыі «Сацыяльнаарыентаваны праект».

AtlantM Zapad

Ведаеце, у Брэсце, калі мы атрымліваем падобныя ўзнагароды, радасць і добрыя эмоцыі адчуваюцца з падвоенай сілай, бо нас ацанілі ў сталіцы (кажу за сябе і сваіх калегаў)! Без прэтэнзій і дакучлівасці, проста так бывае 😉 У любым выпадку для нас вялікая асалода — ведаць, што мы робім патрэбныя справы для нашых Кліентаў і жыхароў горада, тым больш па-беларуску і з удзелам таленавітых мастакоў, нашых землякоў. Надае моц тое, што такія праекты высока ацэньваюцца экспертамі.

Мабыць, ўзнагарода і знакавая падзея — гэта чарговая нагода быць удзячным майстэрству і прафесіяналізму сваіх аўтараў. У праекце «Упэўненасць на дарозе» — гэта мастачка-ілюстратар Ганна Радзько, якая прапанавала нам вельмі цікавыя замалёўкі на тэму бяспекі дарожнага руху, чаму мы бясконца ўдзячныя.

Atlant-M Zapad0

Жарт пра тое, што заказчык вельмі патрабавальны і часцей  сам не ведае, чаго хоча, у маёй практыцы маркетолага мае зусім процілеглы характар!). Аднак ёсць сітуаціі, калі мы ўсё ж разумеем адзін аднаго з паўслова!  Мы актыўна з імі супрацоўнічаем, прымаючы на увагу жаданне аўтара свабодна тварыць, не выключаючы пры гэтым патрабаванне да яго працы адпавядаць зададзенай мэты.

Мы працуем з добрымі хлопцамі і дзяўчатамі, робім новыя праекты, павялічваючы пры гэтым складанасць сваіх задач і свой прафесіяналізм. I гэта чартоўскі прыемна, бо толькі разам у нас атрымліваюцца унікальныя рэчы, якія дазваляюць заваёўваць сэрцы Кліентаў!

Атрымаўшы ўзнагароду фестывалю мы вырашылі, што гэта выдатная нагода сказаць ВЯЛIKI ДЗЯКУЙ «сваiм людзям»: фатографу Арцёму Мартысюк, відэастудыі Дзмітрыя Грышчука, а таксама камандзе «Айтиэксперт» і асабіста Дзмітрыю Глушонку!!! Нам вельмі камфортна працаваць з гэтымі выдатнымi людзьмі, а вынік нашай сумеснай дзейнасці вы можаце ацаніць самі ў праектах, якія рэалізуе аўтацэнтр «Атлант-М Захад».

p.s. Не пярэчым, калі нашы пачуцці ўзаемныя ;))

Об авторе

Елена Бай

Елена Бай, руководитель отдела маркетинга "Атлант-М Запад" (114 отд.). "Сила характера состоит из двух вещей: силы воли и силы самовоздержания; поэтому для своего существования она требует еще двух вещей: сильных чувств и сильной власти над ними" Робертсон ​ ​

Оставить комментарий